138
У выніку ракетнага абстрэлу Чарнігава, які здзейснілі войскі РФ 17 красавіка, загінулі 18 чалавек. 78 жыхароў абласнога цэнтра атрымалі раненні розных ступеняў цяжкасцей праз тэракт. На стацыянарным лячэнні знаходзяцца 37 асобаў. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тг-канале Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У звязку з трагедыяй 18 красавіка абвясцілі Дзень жалобы.
Нагадаем, што раніцай 17 красавіка расейскія агрэсары абстралялі цэнтр Чарнігава. У выніку трапляння трох ракет, запушчаных з комплексаў «Іскандэр К» былі пашкоджаныя аб’екты сацыяльнай інфраструктуры (лякарня, корпус вышэйшай навучальнай установы, гатэль і дзясяткі жылых дамоў).