У Беларусі ўкраінскія бежанцы павінны заплаціць падатак за дапамогу ад ЮНІСЕФ для школьнікаў

by ZB

Напярэдадні навучальнага год Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) запусціў праграму аднаразовай грашовай падтрымкі бежанцаў з Украіны да старту заняткаў у школах. Прэтэндаваць на яе маглі сем’і з дзецьмі да 17 год (уключна), якія прыехалі з Украіны ў Беларусь пасля 1 студзеня 2022 года. Сума дапамогі на сям’ю з двума дзецьмі складала 400 беларускіх рублёў, з трыма – 500. Пры наяўнасць інваліднасці сума павялічвалася на 100 рублёў.
Цяпер бежанцы з Украіны даведаліся, што з атрыманай сумы, паводле беларускага заканадаўства, трэба заплаціць падатак.

“Хтосьці плаціў падатак з той сумы, што ЮНІСЕФ давалі ў верасні дзецям да школы?” — Пішуць здзіўленыя бежанцы з Украіны. “А вам што сказалі плаціць?” — Запытваюцца іншыя. “Там у групе ЮНІСЕФ яны вывесілі інфармацыю, што, маўляў, трэба плаціць. Нічога не зразумела. Вось я пытаю, хтосьці плаціў?” — гучыць адказ.

З аказанай матэрыяльнай дапамогі для дзяцей перад школай трэба заплаціць падатак у памеры 13%. Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі абяцае кампенсаваць аплачаны падатак пры прадстаўленні адпаведных чэкаў.

Даведка. Паводле тлумачэнняў Мінфіна за 2024 год, не абкладаецца падаходным падаткам дапамога, атрыманая ад фізічных асоб у суме да 10431 рубля. Аднак ЮНІСЕФ не з’яўляецца фізічнай асобай. А вось ужо ад іншых арганізацый не абкладаецца падаткам толькі сума да 208 рублёў. Трэба адзначыць, што калі дапамогу атрымліваеш у прафсаюзаў, то сума матэрыяльнай дапамогі, якая не абкладаецца падаткам, значна большая: да 1340 рублёў. Сумы выплат, якія пераводзіліся ад Чырвонага Крыжа (генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвоны Крыж Дзмітрый Шаўцоў уключаны ў санкцыйны спіс ЕС), увогуле не абкладаюцца падаткам. – Адзначаецца ў даведніку ЮНІСЕФ па пытаннях падаткаабкладання грашовых выплат.


Між іншым, у той жа Польшчы грашовая дапамога два падрыхтоўкі да школы (у суме 300 злотых, альбо 243 рублі ў эквіваленце, на кожнага школьніка) не абкладаецца падаткам і выплачваецца як грамадзянам Польшчы, так і ўкраінцам і з беларусамі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png