135
Першае відэа было знятае падпісчыцай «Гомель.анлайн» на перакрыжаванні вуліцы Інтэрнацыянальнай і праспекта Леніна (насупраць прадпрыемства «Камінтэрн»).
«Толькі што тут упаў вялізны кавалак ільду», – кажа дзяўчына за кадрам.
Яна напісала, што была за метраў пяць ад месца здарэння, перад ёй ішлі мужчына з жанчынай, і лёд пачала падаць прама на іх, на шчасце, яны паспелі праскочыць.
Другое відэа з’явілася ў чатах Гомеля, прысвечаных дарожнай абстаноўцы. Аўтар характарызуе яго каротка: «Прыборка снегу па-гомельску». Яно знятае на вуліцы Ільіча, каля разваротнага кальца тралейбусаў на «Крышталі».