Навіны горада

Свянтэцкі: Рызыкаў наступу з боку Украіны няма

На мяжы Беларусі з Украінай «правакацый стала нашмат меней», рызыкі наступу адтуль няма, заявіў у перадачы на рэгіянальным тэлебачанні намеснік начальніка Гомельскай памежнай групы, палкоўнік Сяргей Свянтэцкі.

«Каля 17 тысячаў ваенных умацоўваюць мяжу ў пяці памежных з Рэспублікай Беларусь абласцях (Украіны). Не забываем пра брыгады ўзброеных сіл, брыгадах тэрытарыяльных сіл. Але разам з тым, па маім разуменні, і, верагодна, гэта так і ёсць, гэтыя ўзброеныя сілы знаходзяцца ў тыле, яны там для навучання і перафарміравання ўзброеных сіл Украіны. Па сутнасці, нейкай рызыкі наступлення з боку Украіны няма», – адзначыў вайсковец.
Свянтэцкі прызнаў таксама, што «з украінскага боку правакацый стала нашмат менш». Ён гэта звязвае, у прыватнасці, з тым, што «большая частка сіл і сродкаў пайшлі на фронт з боку Украіны», «службу там ажыццяўляе дзяржаўная служба Украіны, а ў памежнікаў спрадвеку ўсё ж такі прынятае супрацоўніцтва».

Пры гэтым вайсковец неаднаразова падкрэсліў, што ў выпадку чаго, яны гатовыя даць адэкватны адказ.

Вядома таксама і з агучанай інфармацыі ўкраінскага боку, і з пацвярджэння беларускага – умацаванні на мяжы ўкраінскіх вайскоўцаў створаныя для абароны. Але беларускія ўлады працягваюць умацоўваць мяжу з Украінай і рыхтавацца да нападу з таго боку. Так, намеснік камандзіра брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі Вадзім Бабілевіч у эфіры СТВ 4 лютага распавёў, што іх брыгада выконвае задачу па ўмацаванню аднаго з участкаў паўднёвай мяжы Беларусі.

Штодзень