Экаактывісты падзяліліся відэа з рысямі ў Чарнобыльскай зоне і нагадалі пра праблемы запаведніка

by homieldays

На відэа бачныя тры рысі, іх прывабілі ў хату, якія жывуць там пад падлогай, кажуць экаактывісты з “Дзікай прыроды”.

 

Чырванакніжныя звяры – рысі, барсукі, зубры, коні Пржавальскага – вельмі добра пачуваліся на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, але апошнія пяць год ідзе тэндэнцыя на выкарыстанне гэтых тэрыторыяў, адзначаюць экалагічныя актывісты.

Сярод таго, што ўжо дазволена: рыбалоўства на рацэ Прыпяць, у эксперыментальна-гаспадарчай зоне высечкі дрэваў, турызм, паляванне і рэгуляцыя колькасці жывёл.

Паводле інфармацыі “Дзікай прыроды”, ахоўная зона вакол запаведніка ліквідавана і разворваецца. Пры гэтым актывісты нагадваюць, што ў пакуль у гэтай тэрыторыі няма статусу асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, але ёсць усе нагоды, каб яна стала прыродным запаведнікам.

“Гэты запаведнік быў бы адным з самых буйных у Еўропе – 217.173 га, гэта значыць амаль у 3 разы большы за Бярэзінскі біясферны запаведнік. Раней ён быў у ведамстве МНС, а зараз перададзены ў ведамства Мінпрыроды”, — адзначаюць у “Дзікай прыродзе”.

Штодзень

Відэа: Валеры Дамброўскага

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png