У Гомелі “самаліквідуецца” дзіцячы хоспіс

by ZB

Дабрачыннае абласное грамадскае аб’яднанне “Гомельскі дзіцячы хоспіс” 4 студзеня прыняло рашэнне пра ліквідацыю. Аб’яднанне прапрацавала 17 год (з 2006 года).

Ілюстрацыйнае фота

Мэтай хоспіса называлася садзейнічанне развіццю паліятыўнага патранажу дзяцей з лімітаваным тэрмінам жыцця (сістэма сацыяльных, псіхалагічных і іншых мерапрыемстваў, якія забяспечваюць найлепшую якасць жыцця хворага), якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці, а таксама аказанне дабрачыннай дапамогі ім і членам іх сем’яў.

Хоспіс справаздачыўся, што сябрамі грамадскага аб’яднання па стане на пачатак 2023 года былі 18 чалавек, пры гэтым у іх не было даходаў.

Нагадаем, што ў 2021 годзе ўлады ліквідавалі Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Галоўнае ўпраўленне Гродзенскага аблвыканкама тады звязала ліквідацыю ўстановы з адказам Захаду на “пяты пакет санкцыяў”.

Паводле дадзеных праваабаронцаў з арганізацыі Lawtrend, колькасць ліквідаваных грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі па стане на канец 2023 года перавысіла паўтары тысячы.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png