Гомельскія валанцёры збіраюць сродкі на салодкія падарункі ў дамы састарэлых

by homieldays

Валанцёры гомельскага руху “Падаруй ім шанец” займаюцца не толькі выратаваннем бадзяжных жывёл. Падчас Каляд яны разам са сваімі гадаванцамі наведваюць дамы састарэлых. Сёлета яны плануюць наведаць дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў у вёсцы Дуянаўка і ў вёсцы Васільеўка, а таксама “Сямейны дом 2000” у вёсцы Клімаўка. “Запрашаем усіх ахвотных паўдзельнічаць у добрай справе, а менавіта здзейсніць цуд, дапамагчы нас сабраць фінансавую дапамогу на салодкія падарункі”.

Падчас наведвання дома састарэлых і інвалідаў “Васільеўка”. Фота: https://www.vasilievka.by/

 

Валанцёры збіраюцца наведаць дамы састарэлых напярэдадні калядных свят. Падобныя святочныя сустрэчы “Падаруй ім шанец” ладзіць больш за 10 год запар.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png