91
Заяўлена, што гэта будзе поўнаметражны мастацкі фільм пра легенду савецкага футбола Фёдара Чаранкова. Працоўная назва кінастужкі «Федзя. Народны футбаліст». Аўтарам сцэнара і рэжысёрам карціны стаў Мікалай Акелькін у суаўтарстве з Іллём Казаковым.
Сюжэт карціны заснаваны на рэальных падзеях жыцця Фёдара Чаранкова ў перыяд 60-х – 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Футбольныя фанаты дагэтуль памятаюць 1983 год, калі Чаранкова прызналі найлепшым футбалістам. «Незаменны Федзя» – так яго называлі спартакаўцы.
Пачатак здымак прызначаны на 13 ліпеня. Вядома, што на працягу трох дзён – да 15 ліпеня – здымкі будуць праходзіць на стадыёне ФОЦ «Касцюкоўка».