Гомельскі аблвыканкам забараніў размяшчаць аграсядзібы ў 15 населеных пунктах Лоеўскага раёна

by ZB

Яшчэ год таму ў шэрагу памежных з Украінай раёнаў забаранялі наведванне лясоў і абмяжоўвалі знаходжанне ў памежнай паласе. Нядаўна, па інфармацыі незалежных медыя, на мяжы ўсталявалі супрацьтанкавыя “зубы дракона”, а ў красавіку стала вядома аб планах уладаў пабудаваць у Нароўлі і пасёлку Баравое памежныя заставы і пашырыць памежную паласу з Расіяй.

Вёска Абакумы, Лоеўскі раён. Фота: foto-planeta.com

Апошняя навіна: ва ўсіх населеных пунктах, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-ўкраінскай мяжы, з 1 ліпеня будзе забаронена размяшчаць аграсядзібы.

У Бывалькоўскім сельсавеце гэта:

  • аг. Сеўкі
  • в. Гарадок
  • в. Бывалькі
  • в. Дзеражычы
  • в. Цесны
  • в. Сінск
  • в. Глушэц
  • в. Старая Лутава
  • в. Новая Лутава

 У Калпеньскім сельсавеце:

  • в. Абакумы
  • п. Свірэжа
  • в. Карпаўка
  • в. Хомінка

 У Каўпенскім сельсавеце:

  • в. Шчытцы
  • в. Крупейкі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png