Мошкі на Гомельшчыне загрызлі зняволеных, але разбірацца з праблемай усё адно не спяшаюцца

by ZB

І калі раней гаворка ішла толькі аб адной калоніі, то ўжо сёння дакладна вядома, што мошкі сталі сапраўдным кашмарам як мінімум у трох папраўчых калоній рэгіёну.

Фота: greenbelarus.info

Нагадаем, у сярэдзіне траўня мы ўжо паведамлялі пра тое, што мошкі, якіх сёлета на Гомельшчыне праз вялікія паводкі напладзілася асабліва шмат, літаральна загрызаюць зняволеных жаночай папраўчай калоніі №4. Шмат у каго былі пухіры, сур’ёзныя алергічныя рэакцыі і вельмі моцны сверб. Пры гэтым перадаваць любыя ахоўныя сродкі ад машкары ў ПК забараняюць.

«Мы, родныя зняволеных, ужо пісалі і лісты са скаргамі на гэтую машкару ў ДВП, але нічога да гэтага часу не змянілася. Гэтыя мошкі хутчэй самі падохнуць, пакуль дзесьці там у адміністрацыях дадумаюцца дазволіць прапускаць рэпеленты. Пакуль што адчуванне, што яны наўмысна працягваюць здзекавацца з гэтых няшчасных зняволеных», – распавядае ў сэрцах сваячка адной з жанчын, якая адбывае пакаранне ў Гомельскай ПК-4.

Пра тое, што ў ДВП аб гэтай жудаснай сітуацыі сапраўды ведаюць, ужо сёння сумнявацца дакладна не даводзіцца, бо днямі кіраўніцтва мазырскай ПК-20 адкрыта прызнала наяўнасць праблемы з машкарой і паведаміла, што Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) МУС пастаўлены ў вядомасць і «праблема вырашаецца».

І гэта пры тым, што ПК-20 у Беларусі лічыцца адным з самых жорсткіх аб’ектаў пенітэнцыярнай сістэмы. Таксама ад родных зняволеных вядома, што акрамя гомельскай ПК-4 і мазырскай ПК-20 такая ж праблема з мошкамі зараз існуе ў жаночай ПК-24 для паўторна асуджаных (яна знаходзіцца ў вёсцы Зарэчча Рэчыцкага раёна) і Бабруйскай ПК-2, што на Магілёўшчыне.

Вядома, што прыкладна тыдзень таму ў некаторых з пералічаных калоній у крамах для атаваркі з’явіліся сродак абароны ад насякомых «Раптор». Таксама ў якасці кампрамісу ў адной з калоній ужо пакусаным зняволеным дазволілі перадаваць загойваючы крэм «Бора-плюс» (мы наўмысна не называем нумар гэтай калоніі, бо перажываем, што пасля публікацыі праява такога жалю можа быць пакарана «зверху» – Рэд.). Але рэпеленты вязням перадаваць па-ранейшаму забараняюць паўсюль!

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png