HomelDays_Logo_Main-mobil

Урач у Гомелі абвясціла пра сваё звальненне праз перашкоды ў працы, на яе накінуліся прапагандысты

Гомельскі гінеколаг праводзіла вагінальнае УГД пацыентцы, калі ў кабінет збіраўся зайсці інжынер і не рэагаваў на яе спробы яго спыніць. Пасля таго, як кіраўніцтва лякарні не падтрымала яе пратэсты, яна, паводле яе словаў, звольнілася. Лекар атрымала вялікую падтрымку ў сацсетках (цяпер пост ужо выдалены), але на яе накінуліся прапагандысты.

«Сёння я звольнілася з паліклінікі праз халатнае стаўленне да пацыентаў. Аказалася, што прысутнасць інжынера-мужчыны пры правядзенні вагінальнага УГД – гэта нармальна, а тое, што я яго выгнала – гэта зрыў ягонага рабочага раскладу», – напісала спецыяліст.

Далей яна раскрыла падрабязнасці размоваў з кіраўнцітвам клінікі: «Яны правялі размову са мной пра тое, што інжынер прыехаў на адзін дзень і не можа падладжвацца пад мяне. Трэба было аддаць яму ўсе прэпараты і выйсці. Я спрабавала патлумачыць, што ў мяне пацыентка на вагінальным УГД, а ён уламваецца, дзверы нараспашку. Мне сказалі: «Вы не маеце рацыі»».

На гэты допіс аператыўна адрэагавалі прапагандысты ў матэрыяле з загалоўкам «Калегі расчараваныя: планавы рамонт апарата УГД «давёў» гомельскага гінеколага да звальнення?». Як вынікае з ілюстрацыі у «Гомельскай праўды» сітуацыя адбылася ў цэнтральнай гарадской паліклініцы.

Абвяргаць інфармацыю ад лекара паклікалі намесніка галоўнага ўрача гэтай установы Святлану Літвіненку. Тая пастаралася прыменшыць работу доктара (працуе ў прыватнай клініцы, а да іх уладкавала толькі 6 ліпеня і працуе па 2 гадзіны ў суткі) і абвясціла, што тая да іх уладкавалася «для атрымання неабходнага стажу», захацела прыцягнуць да сябе ўвагу. «Калегі расчараваныя», – паскардзілася намеснік галоўнага ўрача.

Паводле яе, пра візіт раманцёра апарата было вядома загадзя. Але гэта абвергла лекар. Як і іншую інфармацыю ад Літвіненкі: працавала тры гадзіны сорак хвілінаў (дзесяць чалавек па 20 хв без медыцынскай сястры), уладкавалася не для стажу, а для правядзення «УГД плода». І не было папярэджання пра візіт інжынера і прапановаў перайсці ў іншы кабінет.

«Калі я правела інжынера за дзверы і замкнула іх на ключ, акушэрка і інжынер сталі грукацца ў іх. Акушэрка сказала: «Як яна яшчэ і дзверы зачыніла?»», – прыгадала лекар.

Паводле яе, яна гатовая была дапрацаваць месяц, каб прыняць усіх, хто быў запісаны на прыём, але пасля допісу ў сацсетках, ёй патэлефанавалі з паліклінікі: «Пасля вашага паста мы гатовыя адпусціць вас раней, каб мы вас больш не раздражнялі! Прыходзьце, пішыце заяву на гэтыя дні за свой кошт».

Лекар адзначае, што кіраўніцтва паліклінікі так і не зразумела, што камфорт пацыентаў перад усім.

У сваю чаргу ў каментарах яе падтрымалі. Дзякавалі за прынцыповасць, звярталі ўвагу, што жанчыны скардзяцца на адсутнасць прыватнасці ў пры такіх працэдурах і адзначалі: «У якіх рэаліях жыве ваш галоўны ўрач. У нас у краіне спецыяліста, а яны раскідваюцца».

Гэтыя допісы на сёння ўжо выдаленыя. Прычыны гэтага невядомыя.

У сваю чаргу працу прапагандыстаў у каментарах адзначылі невысока: «Аўтарам гэтага опуса і галоўурачу магу толькі пажадаць інжынера-тэхніка на іх уласным прыёме гінеколага/практолага».

«У мяне шэраг пытанняў. Pravdagomel – Вы ўпэўненыя, што Ваша публікацыя “праўда?”. Прашу прабачэння за таўталогію. Вы пішаце са слоў галоўдоктара, што інжынер прыйшоў паправіць апарат УГД. Апарат на якім у гэты час рабілі узі? Ён бы зламаны? Як тады лекар рабіла УГД. Лекар «хацела прыцягнуць да сябе ўвагу», каб што? Каб яе звольнілі?. Абураная», – дадае Д.Б.

«Гэта ж тыя самыя беларускія СМІ, якія славяцца аб’ектыўнасцю. Я спадзяюся, лекара не прымусяць запісваць пакаяннае відэа», – піша К.

«Ну як, праўдалюбы? Спадабалася рэакцыя грамадства на артыкульчык?» – пытаецца К.Ж.

«Доктар абараніла пацыентку за што ёй вялікая падзяка. Калі ўжо пачуюць жанчын і прыём гінеколагаў стане праходзіць у закрытым кабінеце?» – пытаецца А.М.

«Спецыялісту давяраю на 100%. У іх кабінетах гінеколага вокны нічым не завешаныя і не закрытыя, крэсла павернутае проста да акна, а насупраць — жылыя дамы», – скардзіцца Е.Ш. І менавіта гэтую ж прычыну называе іншая каментатарка, якая больш не ходзіць на УГД у гэтую паліклініку.

«Ганьба так ачарняць урача! Дактароў і так амаль не засталося!» – дадае В.

«Цяпер адміністрацыя бальніцы будзе выкручвацца і ратаваць сваю дупу. Ганьба!!! Патрабую каб знялі з пасады гэтага кіраўніка. Гэта менавіта віна кіраўніка сітуацыі! І не лекара, і не інжынера», – лічыць Я.

«Грамадства расчараванае такім кіраўніцтвам гомельскай паліклінікі, якое ў пацыенце бачыць не чалавека, кавалак мяса», – кажа Т.М.

Слайдар пастоў