Прапаганда за два дні да «прэм’еры» ў Гомельскай вобласці пачала актыўна піярыць фільм самага адыёзнага прапагандыста Беларусі Рыгора Азаронка (раёнкі называюць яго «вядомым рэжысёрам» і «тэлежурналістам»). Але на аб’ёмах раздадзеных і прададзеных квіткоў гэта адлюстроўваецца слаба.

Пакуль на тое пра што фільм намякае трэйлер. Па сутнасці гэта набор вучэнняў сілавікоў, у перапынку паміж імі нервовы малады чалавек абвяшчае: «Мы зробім усё, каб у нас было мірнае неба…» Фільм створаны разам з Мінабароны і памежнікамі.
Квіткі на гэтую творчасць самага адыёзнага прапагандыста Беларусі прадаюцца па смешных коштах – 3 рублі. Пры гэтым квіткі «прададзеныя» толькі на два сеансы 12-га лютага, на сеансы 12 і 13-га – часткова (нават спецыяльная праграма памежнікаў не выратавала «продажы»), астатнія дні глядацкая заля цалкам свабодная.
У Жлобіне на прэм’еру змаглі распаўсюдзіць палову квіткоў (паказваць будуць адзін дзень). І, дзякуючы тэлеграм-каналу «Свабодны Жлобін, мы ведаем каго: «На прагляд у Жлобіне ў першую чаргу адправяць дзяцей з сярэдняй школы №12 і каледжаў. Паважаныя бацькі, беражыце псіхалагічнае здароўе сваіх дзяцей!»
У астатніх гарадах рэгіёна анлайн квіткі набыць немагчыма. Цалкам верагодна, што іх жыхарам не прыйдзецца марнаваць свой час на гэтую «творчасць».