61
Палітзняволенаму журналісту Яўгену Меркісу блакуюць перапіску. “За месяц зняволення Яўгену не перадалі аніводнага ліста ад сяброў, толькі ад бацькі”, — паведамляе гамяльчанка Ларыса Шчыракова.
Абмежаванне ў праве на ліставанне з’яўляецца адной з формаў ціску на зняволеных і супярэчыць дзейнаму заканадаўству.
Яўген Меркіс знаходзіцца ў СІЗА №3. Яго затрымалі 13 верасня 2022 у Гомелі. Журналісту выставілі абвінавачанне паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Штодзень
https://t.me/shtodzien
https://www.facebook.com/sztodzien