Навіны горада

28 лютага будуць судзіць адразу двух жыхароў Жлобіна па народным артыкуле 342

У судзе Жлобінскага раёна адбудзецца суд над 28-гадовай Ксеніяй Качанавай. Апошні яе допіс у сацыяльнай сетцы ў Інстаграм быў 10 снежня мінулага году. Ксенію Качанаву абвінавачваюць у парушэнні артыкула 342 ч.1 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. Справу будзе разглядаць суддзя Святлана Андрэева, якая акурат разглядае палітычныя справы.

У Гомельскім абласным судзе адбудзецца разгляд справы Аляксандра Шкрадава. Суд першай інстанцыі – суд Жлобінскага раёна. Вядома, што ў 2019 годзе ён працаваў слесарам-рамонтнікам на Беларускім металургічным заводзе. Аляксандра Шкрадава таксама судзяць паводле артыкула 342 ч.1. У Гомельскім абласным судзе судзіць Аляксандра Шкрадава будзе суддзя Вадзім Бобыраў, таксама вядомы ўдзелам у палітычных справах. Напрыклад, у студзені ён пачаў судзіць чэмпіёна па муай-тай Анатоля Ванакова.

Штодзень