За два дні два новыя выпадкі махлярства: жыхары Гомеля і Жлобіна паверылі махлярамі, якія выдавалі ім указанні, падобныя на загады сілавікоў.
Гомельцу патэлілі “міліцыянты” і паведамілі, што на яго імя адкрыты рахунак, праз які для “правядзення пэўных сакрэтных аперацый” была пералічана буйная сума грошай, узятая на яго імя ў крэдыт. Пасля пераканалі ўзяць крэдыт, каб ануляваць віртуальную.
Пасля, некалькі дзён, мужчына пад ціскам тэлефонных аферыстаў папаўняў шэраг рахункаў грашыма, узятымі ў доўг, а таксама сустрэўся з ахвярай махляроў, якая перадала яму амаль 7 тысяч беларускіх рублёў.
Сілавікі не сталі шукаць тых, хто падмануў ахвяру махляроў, яны яго затрымалі і завялі крымінальную справу за махлярства ў буйным памеры. Гомельцу пагражае да 7 гадоў калоніі.
Жыхарцы Жлобіна пашэнцавала болей: яна толькі згубіла грошы. Ёй у Telegram напісаў махляр, прадстаўіўшыся міліцыянтам. Па ягонай версіі, ёй неабходна было «задэклараваць» грошы — нібыта паводле патрабавання закона. Паверыўшы суразмоўцу, дзяўчына перавяла 500 рублёў на банкаўскую карту, рэквізіты якой даслаў махляр.
На фоне падзеяў жлобінскія следчыя мясцовай раёнкай распавялі, чым яны адрозніваюцца ад махляроў. У асноўным адрозненне ў тым, што “супрацоўнікі праваахоўных органаў ніколі не праводзяць фінансавыя аперацыі праз мэсенджары”. Самі ўказанні і тон пад сумневы не ставіцца.
То, што не скажуць у міліцыі, найхутчэй, такая колькасць злачынстваў з кібер-махлярствам звязанае з тым, што беларусы запужаныя і сілавікамі, і чыноўнікамі, і ў шмат каго не ўзнікае ідэі пераправерыць абсурдныя патрабаванні ад “уладаў”.
Штодзень