Дзіця нарадзілася ў 65-гадовага мужчыны і 49-гадовай жанчыны – гэта рэкорд рэгіёна

У 2025 годзе найчасцей жыхары рэгіёну станавіліся бацькамі ва ўзросце 25–35 гадоў (55% пар). У сярэднім на Гомельшчыне маці, адпаведна статыстыцы за мінулы год, станавіліся жанчыны ва ўзросце 29 гадоў, бацькамі – у 32 гады.

Усё часцей заводзяць дзяцей пасля 40 год (7,7% нованароджаных у 2025 годзе), больш 50 мужчынаў сталі татамі ўпершыню пасля 50 год. Пры гэтым доля маладых бацькоў, у якіх дзеці нараджаюцца да 20 гадоў, наадварот, знізілася і склала 2,2%.

І тут наш рэгіён цалкам у межах агульнаеўрапейскай тэндэнцыі.

Усяго ў 2025 годзе ў Гомельскай вобласці нарадзілася хлопчыкаў амаль на 2% больш, чым дзяўчынак. Сярод нованароджаных — больш за 80 двайнят і адна тройня.

Штодзень

Слайдар пастоў