У 2025 годзе з мапы зніклі 10 вёсак, пасёлкаў і сельсаветаў у Гомельскай вобласці

Рашэнне пра ліквідацыю пяці населеных пунктаў і пяці сельсаветаў прынялі чыноўнікі. Гомельская вобласць лідзіруе сярод іншых рэгіёнаў па згубленых за год аб’ектаў.

Больш за ўсё, паведамляе «Белгіадэзія», знікла паселішчаў і адміністрацыйных адзінак у Чачэрскім раёне (мінус 4), на другім і трэцім месцы антырэйтынга Кармянскі і Калінкавіцкі (па два). Не далічыліся вёсак Буда-Кашалёўскі

З мапы прыбралі вёску Аляксееўку, пасёлкі Бязбожнік, Заручча, Калініна і Мігай, а таксама Баравабудскі, Варноўскі, Засінцэўскі, Нахаўскі і Якімовіцкі сельскія саветы.

Не далічацца населеных пунктаў і адміністрацыйных адзінак таксама Віцебская, Брэсцкая і Мінская вобласці. Але там такіх згубаў значна меней. Усяго прынята рашэнне пра ліквідацыю 17 адзінак.

Штодзень

Слайдар пастоў