Зіма 2025-2026 стала выпрабаваннем для камунальных службаў Гомельскай вобласці: то снег выпадзе (даводзіцца прыбяраць), то галалёд (трэба пасыпаць), то анамальна халодна. Апошнім часам на фоне марозаў «дзе тонка, там і рвецца».
«Штодзень» паглядзеў, пра якія камунальныя аварыі ў рэгіёне публічна паведамлялася.

4 лютага ў абед праблемы ўзніклі ў Жлобіне. Прарвала трубу, не было ацяплення «у некаторых дамах мікрараёна №2». На рамонт спатрэбіліся тры гадзіны. Каля двух гадзінаў не было вады пяці дамах у Цэнтральным раёне Гомеля. Каля пяці – у жыхароў двух аграгарадкоў у Кармянскім раёне. У Рагачове на сем гадзінаў «снізілі» падачу гарачай вады і цяпла ў пяць дамоў, а таксама ў школы і адміністрацыйныя будынкі на трох вуліцах.

3 лютага вада адсутнічала амаль дзесяць гадзінаў у трох жылых дамах па вуліцы Фадзеева, прычым рамонтнікам давялося мяняць 1,5 м вадаправода. А таксама ў больш чым прыватнах 100 дамах (тры гадзіны). 2 лютага яшчэ дзве. Прарыў трубы, без вады засталіся 93 прыватных дамах (рамонт заняў амаль 10 гадзінаў), у другім раёне трох шматкватэрных. 1 лютага жыхары 8 дамоў былі без вады амаль сем гадзінаў, 31 студзеня яшчэ чатырох.
30 студзеня дзевяць дамоў у абласным цэнтры засталіся без ацяплення, рамонт заняў амаль дзве гадзіны. 3 лютага ў вёсцы Кучын Кармянскага раёне перастала працаваць кацельная, без цяпла на амаль тры гадзіны засталіся шматкватэрны дом, школа і дом культуры. Падобная праблема адбылася 31 студзеня ў Хойніках: камунальнікі аднаўлялі кавалак цеплатрасы і запускалі кацельная. У гэты ж дзень вады не было ў вёсцы Сямёнаўка Кармянскага раёна, у Рагачове без вады заставаліся 25 дамоў.
4 лютага ў Рэчыцы было масавае адключэнне электрычнасці ў дамах чатырох вуліцаў.
Ад пахаладання, па звестках МНС, у Беларусі зафіксаваныя 19 аварый, звязаных з падачай цяпла, больш 900 выпадкаў адключэнняў электрычнасці, 12 выпадкаў абрушэння канструкцыяў пад снегам (у Гомельскай вобласці з пачатку года – пяць).
Цяпер у рэгіён ідзе адліга і снег, сіноптыкі вынеслі «жоўтае» папярэджанне па галалёду. Так што камунальнікаў чакаюць новыя выпрабаванні і звароты за дапамогай да насельніцтва.
Фота: Жлобин Инфо