“А як жа Гомель?”: Начное асвятленне адмянілі і вярнулі ў Мінску, рэгіёны незадаволеныя

Новая ініцыятыва для эканоміі Аляксандра Лукашэнкі – выключэнне асвятлення ноччу, падаецца, утанула на другі дзень. Прынамсі ў Мінску, дзе ўлады, пахіснуўшыся пад званкамі людзей чыноўнікам на службу 115, гатовыя вярнуць як было. Але як у рэгіёнах, а вось і невядома.

Рэакцыя на ініцыятыву

На рашэнне пра адключэнне асвятлення ва ўмовах зімніх перашкодаў: ранняга заходу сонца, галалёд і няроўныя ходнікі праз кепска пачышчаны снег – выклікала нязвыкла для сённяшняй Беларусі рэзкую рэакцыю. Прычым не толькі ў сацсетках, але і ў афлайне. Людзі званілі і пісалі.

У сацсетках жа прапаноўвалі новыя «разумныя крокі» для чыноўнікаў: «Што наступнае — каналізацыя?», «Талоны на прадукты», «На паветра», «Можна яшчэ і ацяпленне і газ адключаць з 8 раніцы да 5 вечара, усё роўна дома няма нікога: хто на працы, хто ў школе», «забраць тэлефоны».

Нехта прыгадаў пра БелАЭС, якую пабудавалі ў краіне менавіта для таго, каб хапала электрычнасці і яшчэ ёй гандляваць. Падобная сітуацыя, пісалі, што ў Венесуэле ўжо дзесяць год, «пасля будзе эканом-рэжым туалетнай паперы і мыла». Эканомія атрымалася за кошт «здароўя людзей».

З наступстваў адключэння электрычнасці людзі бачылі рост злачыннасці і аварый. З прыкладаў з жыцця: «Наш кіроўца вёз сёння на работу і ледзь не збіў чалавека. Літаральна агучваць яго раздражнёнасць не буду буду, а тое забаняць», «Я вяла дзіцё ў школу ішлі навобмацак».

Вельмі хутка такое незадавальненне перайшло ў палітычнае. «Толькі псіхічна нездаровы чалавек можа праводзіць такія эксперыменты», – прапаноўваў адзін карыстальнік. «Зняць з пасады таго, хто прыняў рашэнне аб выключэнні святла!!!» – пісаў другі. «Змяніць усё кіраўніцтва!!!! Мы самі думаць не хочам, толькі загады выконваць гатовыя. Заўтра загадаюць у Свіслач скакаць. Дык не будуць жа скакаць», – скардзіўся трэці. Іншыя прыгадвалі, хто менавіта аддаў загад, а таксама пра тое, што ніводны чыноўнік не выступіў супраць.

Рэдкія галасы раздаваліся ў абарону «добрага цара і кепскія баяраў», пісалі, што Лукашэнку няправільна зразумелі, і былі перагібы на месцах.

Мінску святло вярнулі, а як жа Беларусь?

Пасля пратэстаў Мінгарвыканкам «здаў назад». Святло ў сталіцы будзе. Але што з рэгіёнамі? Пакуль незразумела. Крык душы рэгіяналаў выразіла А.П.: «Толькі Мінск? А Гомель?»

Падобныя ж думкі пісалі іншыя: «У сэнсе Мінск? А астатнія не людзі?», «Трэба эканоміць, Мінск прабачаем, паўсюдна далей эканомім», «З вёсак, наўрад ці, тэлілі. Да ўсяго звыкліся», «А што толькі ў Мінску жывуць людзі, а больш нідзе».

На хвалі атрыманага святла на вуліцы людзі прыгадалі пра «нармальнае ацяпленне» (тэмпературу знізілі па распараджэнні таго ж Лукашэнкі) і «нармальны інтэрнэт». Цікава, як будзе рэагаваць рэжым, калі і для патрабавання іх паднімецца такая ж хваля, як і для вяртання святла на вуліцы. Людзі зноў прыгадалі, што «пакуль людзі кіпіш не падымуць, ніхто нічога рабіць бы і не пачаў».

Штодзень

Слайдар пастоў