Спартак пашырае лінейку прадукцыі з дызайнам упакоўкі з сімвалам расейскай інвазіі ва Украіне – літарай Z. Гэтым разам дызайн Za Spartak з’явіўся на аўсяным печыве з кавалкамі шакаладу. Лацінская літара Z, якой няма ў кірылічным алфавіце, стала сімвалам агрэсіі Расесіі ва Украіне пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе. Гэты сімвал выкарыстоўваюць расейскія прапагандысты. І хоць на фабрыцы “Спартак” падкрэсліваюць, што назва лінейкі ніяк не звязаная з вайной ва Украіне і з’явілася яшчэ ў 2021 годзе, але ва ўсім свеце асацыюецца менавіта з нападам Расеі на Украіну.

Фота: з сацсетак кандытарскае фабрыкі “Спартак”
Калі паглядзець старонку сайта “Спартак”, то там яшчэ ў верасні 2021 года з’яўляеца навіна Za Spartak. Аднак за чатыры гады, улічваючы негатыўную канатацыю літары Z, лінейку можна было замяніць. Замест гэтага мы назіраем далейшае пашырэнне прадукцыі.
Затое беларускую мову на ўпакоўцы вытворца выкарыстоўваць не збіраецца. Пра што раней паведамляў моўны інспектар Ігар Случак, спасылаючыся на перапіску з кіраўніцтвам кандытарскай фабрыкі. Калі паглядзець каталог прадукцыі “Спартака”, які размясціўся ажно на сто старонках, то з усіх найменняў толькі адно мае беларускую назву – “Спадчына Беларусі”. У 2012 годзе беларускіх назваў было чатыры з 800 найменняў.
Лінейка Za Spartak, якая мае агрэсіўную канатацыю, налічвае 14 відаў прадукцыі, сярод якіх – печыва, вафлі, батончыкі і шакалад.
Чытайце таксама:
100-годдзе «Спартака»: прыгадваем гучную гісторыю нацыяналізацыі прадпрыемства – Homeldays
Кітаізацыя: сайты гомельскіх дзяржустановаў загаварылі на мове Паднябеснай – Homeldays
Рэальныя заробкі ў Гомелі: статыстыка супраць жыцця – Homeldays