Відэаўрокі на беларускай мове!
Новая адукацыйная ініцыятыва – гэта супольны праект двух youtube каналаў – “Альгерд ужо ня той”, які прапануе гісторыю Беларусі для школьнікаў ды іх бацькоў цікава і стылёва (https://www.youtube.com/@historyjabielarusi) i “English з Наталкай”, які прапануе ўрокі англійскай мовы з беларускамоўнай настаўніцай (https://www.youtube.com/@englishwithnatalka).
Кожны, хто гатовы падзяліцца сваім досведам і напрацоўкамі, можа звязацца з камандай праз электронны адрас: historyjabielarusi@gmail.com. “Школьны воз” зацікаўлены ў стварэнні відэаўрокаў па матэматыцы, беларускай мове, біялогіі, фізіцы, геаграфіі і іншых прадметах.