Праваабаронца: “Мы можам не дачакацца многіх з тых, у каго вялікія тэрміны”

by homieldays

“Штодзень” прыводзіць тэкставыя вытрымкі з выступу Леаніда Судаленкі ў Еўрапейскім парламенце.

— Я, Леанід Судаленка, больш за 20 год у складзе праваабарончага цэнтра “Вясна” займаўся правамі чалавека ў Беларусі, кіраваў гомельскім офісам гэтай арганізацыі. У 2020 годзе пасля выбараў быў арыштаваны і прысуджаны да 3 гадоў зняволення, два з паловай з якіх я знаходзіўся ў турме.

(…)

У мяне атрымалася азнаёміцца з дакладам Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, дзе ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах упершыню названыя катаваннем і абыходжаннем, якое прыніжае чалавечую годнасць.

Я заехаў у турму ў пачатку 2021 года, калі быў разгар каронавірусу. Я сапраўды там захварэў на каронавірус, больш за 20 дзён знаходзіўся ў ізаляцыі і, як разумею, без неабходнай медыцынскай дапамогі. Таму што мне, акрамя трохразовага харчавання, давалі толькі адзін антыбіётык у дзень, не казалі, які ў мяне дыягназ, хоць тэмпература ў мяне была блізкая да 40: фіксавалася 39,8.  Я не разумеў, што са мной, шмат разоў губляў прытомнасць, і калі б мне спатрэбіўся, напрыклад, апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, як гэта здаралася ў падобных выпадках, то ніхто не прадставіў бы мне яго.

Я вельмі часта чуў у гэтых месцах, што хутка дапамога прыязджае ў адным выпадку: каб зафіксаваць смерць. І гэта сапраўды так: хутка дапамога не прыязджае ў турму і не аказвае меддапамогі, нават калі стаіць пытанне жыцця ці смерці.

(…)

За паўтара года, што я знаходзіўся ў лагеры ў Віцьбе (лагер №3 на поўначы Беларусі), я было вядома пра тры смерці вязняў, у тым ліку, досыць маладога ўзросту, 35-гадовага мужчыны. Ён разам з усімі лёг спаць, а раніцай не прачнуўся. Ніхто не ведае, што з ім адбылося.

 

 

(…)

Да палітычных асаблівае стаўленне ў беларускіх турмах. Як толькі палітычны прыязджае ў турму, яму адразу даюць бірку жоўтага колеру, ён адрозніваецца ад іншых вязняў.

(…)

Мы можам не дачакацца многіх з тых, у каго вялікія тэрміны. Для чалавека ва ўзросце 60 год тэрмін у 10-15 год, як гавораць у нас у лагерах, — гэта пуцёўка ў адзін бок, гэты чалавек не вернецца ўжо, па сутнасці, гэта смяротны прысуд.

 

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png