Вакалістку гурта VIKT(A)R xOi Крысціну Чаранкову асудзілі на два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі

Гомельскі абласны суд прызнай яе вінаватай у распальванні сацыяльнай нянавісці да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 130 КК).

Як распавёў гомельскі валанцёр Ілля Міронаў, “Крысціне Чаранковай. Больш вядомай як Kita, суд прыгаварыў да пазбаўлення волі за сваю грамадзянскую пазіцыю, яна актыўна выступае супраць фашызму і дыскрымінацыі паводле расавай і іншай прыналежнасці. Кіта, мы цябе чакаем на волі. Спадзяюся і веру, што ты хутка апынешся дома, сярод сваіх і блізкіх”.


Крысціна Чаранкова — актывістка антыфашысцкага руху, вакалістка мазырскага гурта VIKT(A)R xOi!, займалася афармленнем вясельных заляў па Гомельскай вобласці. Яе затрымалі 22 сакавіка 2022 г. У Instagram у Крысціны было 15 тысяч падпісчыкаў. Пасля расейскага нападу на Украіну, дзяўчына стала размяшчаць у сваім акаунце антываенныя лозунгі. Яе інстаграм прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.

 

Штодзень

Related posts

Жыхары Гомеля скардзяцца на нашэсце гнусу

У Сусветны дзень свабоды прэсы згадалі гомельскіх журналістаў-палітвязняў

У Чачэрску выкарыстоўваюць прымусовую працу ў тым ліку для прыборкі магілы міліцыянта