З такой ініцыятывай выступіў чарнігавец Аляксандр Ясянчук. Паводле яго, Віртуальны пантэон беларускай вайсковай славы ва Украіне ствараецца для “ушанавання памяці беларусаў, якія загінулі ў барацьбе з маскоўскай імперыяй у шэрагах украінскіх вайсковых фармаванняў”.
На сайце будуць прадстаўлены біяграмы беларускіх ваяроў. На гэты момант ужо ёсць першыя дзесяць з іх, інфармацыя тычыцца тых, хто ваяваў у Арміі УНР.
Аляксандр Ясянчук просіць дапамогі ў выпраўленні памылак пры перакладзе біяграмаў з украінскай мовы на беларускую. На сёння аналагаў праекту няма.