Усе бясплатна працуюць: у Чачэрску прыдумалі, куды падзець дзіця падчас суботніка

25 кастрычніка ў Беларусі адбудзецца чарговы восеньскі рэспубліканскі суботнік. Паводле пастановы Савета Міністраў, палова сабраных сродкаў пойдзе на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея, а на Гомельшчыне — на рэканструкцыю комплексу “Баграціён” у Светлагорскім раёне.

Улады абяцаюць, што ўдзельнічаць можна “на працоўных месцах” — маўляў, усё добраахвотна. Але не ўсе падзяляюць гэты энтузіязм. Напрыклад, у Чачэрску маці дашкольніка звярнулася ў чат-бот раённай газеты з пытаннем: куды падзець дзіця на час суботніка.

Адказ аддзела адукацыі выглядаў, мякка кажучы, дзіўна: у садках створаць дадатковыя дзяжурныя групы, каб дзеці маглі “перабыць” там, пакуль бацькі “наводзяць парадак”. Іншымі словамі, каб маці магла працаваць у выходны, выхавацелі таксама будуць працаваць у выходны.

Штодзень

Слайдар пастоў