Ураджэнец Гомеля заняў першае месца ў расійскай версіі амерыканскай інтэлектуальнай тэлегульні Jeopardy

by ZB

25-цігадовы Раман Чаховіч нарадзіўся ў Гомелі. Скончыў Гомельскую Ірынінскую гімназію. Потым вучыўся ў Мінску і застаўся працаваць там тавараведам. Як сказаў на гульні Раман, сувязь з родным горадам ён не губляе і перыядычна наведвае яго. Хлопец мае нестандартнае хобі – калекцыяніраванне відэакасет.

У “Сваёй гульні” Раман удзельнічаў упершыню. У першых двух турах Чаховіч не быў лідарам. Але ў трэцім туры вырваўся наперад настолькі, што нават пры недарэчным адказе на фінальнае пытанне ён абышоў і менеджара з Севастопаля, і біёлага з г. Алатыр.

Згодна з правіламі, пераможца аўтаматычна трапляе ў наступную гульню.

Варта адзначыць, што “Свая гульня” фактычна адзінае інтэлектуальнае шоу на расійскім тэлебачанні, якое папулярызуе выключна інтэлектуальныя каштоўнасці і веды, а не прапагандысцкія наратывы.

Штодзень

Фота: уліковы запіс у Фэйсбук Рамана Чаховіча

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png