У выніку расійскіх абстрэлаў пацярпела памежная з Гомельскай Чарнігаўская вобласць Украіны, цалкам без электрычнасці застаўся Славуціч

У ноч на 5 студзеня, па звестках украінскага боку, армія РФ атакавала Украіну дзевяццю ракетамі «Іскандэр-М/С-300» і 165 ударнымі беспілотнікамі.

«У Чарнігаве ўначы прагрымела серыя выбухаў. Папярэдне, камбінаваны ўдар з розных відаў зброі. Былі трапленні на розных лакацыях — гаражны кааператыў, адна з устаноў адукацыйнай сферы, прыватныя дамы. Ёсць разбурэнні. На месцах трапленняў працавалі агняборцы», – напісаў кіраўнік Чарнігаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Вячаслаў Чаўс.

Толькі за мінулыя суткі ў вобласці было 65 абстрэлаў — 95 выбухаў, збітыя 148 ударных дронаў.

Вынікам абстрэлаў у ноч на 5 студзеня без электрычнасці засталіся некаторыя жыхары Чарнігаўскай абласцей. Цалкам без святла – горад Славуціч.

У самым канцы 2025 года мясцовыя ўлады вымушана абвясцілі пра абавязковую эвакуацыю 14 памежных сёл Чарнігаўскай вобласці. Там пад абстрэламі да гэтага часу жылі каля 300 чалавек.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць