У Светлагорску затрымалі васьмярых супрацоўнікаў тэлеканала “Ранак”

by ZB

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай затрымання стаў “распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць”. Такое абвінавачванне прадугледжвае адміністрацыйны арт. 19.11. Нібыта супрацоўнікі тэлаканала былі падпісаныя на групу “Светлік Светлагорск” у “Аднакласніках”.

Фота: Медыякампанія “Ранак”

Але афіцыйна гэтая група “экстрэмісцкай” пакуль што не з’яўляецца. Прынамсі, пра гэта няма ніякіх звестак (хоць усе мы ведаем, што экстрэмістамі ў Беларусі могуць прызнаць і задняй датай – Рэд.).

Ёсць і іншая версія прычыны затрымання. І яна больш праўдападобная. Ёсць падставы меркаваць, што рэальнай прычынай затрымання стаў сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у выніку якога загінулі тры чалавекі, і які (маецца на ўвазе сюжэт – Рэд.) падрыхтавалі супрацоўнікі тэлеканала “Ранак”.

Пакуль што вядомыя імёны не ўсіх затрыманых. Сярод іх Андрэй Ліпскі, Павел Рабко, Марына Бычкоўская. Вядома таксама, што адна з затрыманых жанчын цяжарная, і што яе праз некаторы час адпусцілі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png