У некаторых месцах Прыпяці і Бярэзіны абмежавалі купанне для дзяцей і дарослых, а ў Сожы, наадварот, дазволілі

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя абнавіў пералік вадаёмаў Беларусі, у якіх не варта або можна купацца

У сувязі з мікрабіялагічнымі рызыкамі ў некалькіх вадаёмах абмежавалі купанне дзяцей. Гэта датычыцца ракі Прыпяць у Мазыры (дзве правабярэжныя зоны адпачынку па вуліцы Савецкай, у раёне вяслярнай базы ля жылых дамоў №№91, 92, а таксама ў раёне жылога дома №9).

Для дзяцей і дарослых прыпынена купанне ў зонах рэкрэацыі на левым беразе Прыпяці ў Мазыры.

Дарослым і дзецям у Светлагорску таксама лепей не купацца ў Бярэзіне на пляжы “Светач”, а таксама на пляжах Гомеля (“Каскад-1” з боку вуліцы Каменшчыкава, “Шведская горка”,” Навабеліцкі”, у мікрараёне Касцюкоўка).

Па выніках лабараторнага кантролю зняты абмежаванні па купанні і занятках воднымі відамі спорту ў зоне рэкрэацыі на рацэ Сож у пасёлку Чонкі Гомельскага раёна (у раёне вуліцы Рачная).

Штодзень

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны