У Нароўлі школьнікаў вучаць страляць

Ваенна-патрыятычны клуб “Рысь-Нароўля” пачаў новы навучальны год на базе мясцовага раённага аддзела МНС. Падлеткі адпрацоўвалі стральбу, правільны захоп зброі і элементы медычнай падрыхтоўкі.

Скрыншот з відэа ВПК “Рысь-Нароўля”

Клуб заснавалі пры вайсковай часці 3214 у лістападзе 2024 года. Заняткі праводзяць інструктары атрада спецыяльнага прызначэння “Рысь” унутраных войскаў. Паводле звестак арганізацыі, у першы год да клуба далучыліся больш за 60 юных нараўлян.

Частка 3214 — адно са спецпадраздзяленняў унутраных войскаў, чые вайскоўцы былі задзейнічаныя ў жорсткіх разгонах пратэстаў у 2006 і 2020 гадах. Незалежныя медыя і праваабаронцы звязваюць яе з рэпрэсіўнымі дзеяннямі супраць мірных пратэстоўцаў.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя