44
Пра тое, што «гэты важны аб’ект інфраструктуры даўно патрабаваў рэканструкцыі» прызнае і прапаганда. «Старое пакрыццё здымаецца, праводзіцца абследаванне апор і канструкцыі моста», – апісаў сітуацыю абласны тэлеканал.

Там абяцаюць, што будаўнікі пры рамонце выкарыстоўваюць «правераныя тэхналогіі»: аснову новага дарожнага палатна складзе чатырохслаёвая сэндвіч-сістэма, дзе ў аснове будзе ляжаць амартызуючы слой.
Тэндар на будаўніцтва моста быў абвешчаны ў кастрычніку. Але няўдала. Згодна з ім, работы павінны былі скончыцца ў 2027 годзе іх прапанаваны кошт быў 16 млн 366 тыс. 477 рублёў. Пасля атрымалася знайсці падрадчыкаў на аўтарскі нагляд на капітальным рамонце на мосце і прыёмку адыходаў. Будаўніцтва пачалося са спазненнем.