У Ельску прапагандысты сабралі ялінку з мясцовай раёнкі

Разнарадку па стварэнні «арт-ялінак» спусцілі на ўсе прадпрыемствы вобласці. У Ельску пакуль знайшліся чатыры, адна з якой літаральна сабраная з мясцовай раёнкі.

Адказнасць за «Арт-ялінкі», якія сабралі ў гарадскім скверы, у адрозненне ад Гомеля, прадпрыемствы не бралі. Адна з драўляных канструкцыяў называецца «Ялінка міра і дабра», астатнія без імёнаў. Але супрацоўнікі мясцовай раёнкі сабралі ялінку са сваіх першых палос (некаторыя паўтараюцца). Застаецца пытанне пра жыццяздольнасць такой ялінкі, бо бачна, што ў Ельску ідуць дажджы. Што будзе рабіць мясцовая прапаганда, калі на святочным падарунку расплывецца Лукашэнка?

Штодзень

Слайдар пастоў