HomelDays_Logo_Main-mobil

У Гомельскай вобласці найменей прадаюць пустуючыя дамы і актыўна зносяць

Па выніках статыстыкі за паўгоддзе, наш рэгіён стабільна займае апошняе месца ў рэйтынгу прададзеных пустуючых дамоў.

Як справаздачацца дзяржорганы, за апошнія тры месяцы (красавік-чэрвень) усяго ў Беларусі прадалі 357 дамоў (найбольш у чэрвені – 147), амаль палову з іх за адну базавую.

Актыўней за ўсё набываюць дамы ў Гродзенскай вобласці (96), найменш актыўна – у Гомельскай (21 дом).

Што цікава, наш рэгіён ужо як мінімум другі квартал унізе рэйтынгу з аднолькавым вынікам. Ад студзеня па сакавік прадалі той жа 21 дом (тады ўсяго ў Беларусі рэалізавалі 431 дом, больш за палову за адну базавую).

Другая цікавостка ў тым, што Дзяржмаёмасць асобна падводзіла вынікі за пяць месяцаў. Адпаведна з гэтымі лічбамі, Гомельская вобласць прадказальна апынулася знізу рэйтынгу тых, хто “актыўна пазбаўляецца ад закінутага жылля”. Але нейкім чынам аказалася, што дамоў было (прададзена?) за пяць месяцаў 291.

Затое наш рэгіён лідзіруе ў сумным рэйтынгу па зносу дамоў. За пяць месяцаў іх было знесена 254, а Рагачоўскі раён нават заняў другое месца ў Беларусі пасля зносу 73 дамоў.

Чыноўнікі спяшаюцца адсправаздачыцца, як добра, што прадаюць пустуючыя дамы, як добра,  што іх зносяць і вяртаюць зямлю ў абарот. Але нешта падказвае, што гэтыя лічбы сведчаць зусім не пра пазітыўныя вынікі развіцця эканомікі.

Штодзень

Чытаць па тэме:
Закінутыя драўляныя дамы ў Гомелі
У Гомелі працягнуць адбіраць безгаспадарныя дамы
Найстарэйшыя драўляныя жылыя дамы

Слайдар пастоў