HomelDays_Logo_Main-mobil

“Мазыр з соллю, Нароўля…”: у сацсетках абмяркоўваюць прапанову запусціць набор “Смакі Беларусі”

Музей “Краіна міні” ці тое ўсур’ёз, ці тое ў жарт запусціў у сацсетках прапанову абмеркаваць набор-калабарацыю з “Камунаркай” “Смакі Беларусі”. У іх варыянце згушчонка з Рагачова, квас з Ліды, журавіны з Міёраў і яблыкі з Самахвалавічаў, грушы з Несвіжа. Чытачоў у кампаніі папрасілі дадаць іншыя смакі.

Фота: музей “Краіна міні”

 

Сярод розных прапановаў ёсць і тыя, хто згадаў пра Гомельскую вобласць і асацыяцыі смакаў, звязаных з ёй.

“Я не ведаю, як апісаць гэты смак, смак памадкі, які пастаянна лунае каля ГДУ імя Ф. Скарыны, бо побач фабрыка «Спартак». І ўсім студэнтам ён знаёмы”, – прапанавала В.

“Калінкавічы з калінай”, – кажа С. “Мазыр з соллю. Нароўля з ірыскамі”, – прапануе Б.Д. Другая прапанова па Мазыры ад Л.: “Мазыр – зефір, мармелад, пасціла”.

Былі ідэі і па рагачоўскай згушчонцы. Прапанавалі зрабіць цукерку з двух палачак – глыбоцкую і рагачоўскую. “Дзе Глыбокае са смакам вішні? Няхай ужо Рагачову дастаецца згушчонка”, – прапанаваў. А.Л.

Афармленне цалкам зробленае па-руску, таму працэнтаў 70% каментароў пра тое, што гэта няправільна.

“Прынцыпова не буду купляць, калі не зробіце надпіс на беларускай мове”, – піша А.

“Калі Беларусі, дык мусіць быць па-беларуску – і тады будзе Смак Беларусі. Бо менавіта беларуская мова робіць нас унікальнымі сярод іншых моў. І калі турысты купляюць, дык яна хочуць атрымаць менавіта гэтае адрозненне ад расійскага”, – сцвярджае К.В.Х.

Музей на такія каментары адмоўчваецца. Як і на тыя, хто нагадвае пра палітычную сітуацыю ў Беларусі: “Смак баланды турэмнай быў ужо?”, “Смакі дыктатуры”.

Штодзень

Слайдар пастоў