У Гомелі забароняць надпісы на лацінцы?

Нядаўна прызначаны намеснік старшыні аблвыканкаму Дзмітрый Алейнікаў упершыню правёў прамую лінію з жыхарамі вобласці. Сярод разнастайных пытанняў, датычных работы камунальных службаў ці рамонту ліфтоў, нечакана прагучала прапанова забараніць “англамоўныя” шыльды ў Гомелі.

Ад імя пенсіянера Паўла Паўлавіча чыноўніку было даведзена,  што неабходна прыбраць усе шыльды на англійскай мове. “Па-першае, не ўсе яе ведаюць, а па-другое, нельга выкарыстоўваць замежны алфавіт праз санкцыі замежных дзяржаваў”, — перакананы гамяльчук. Прэс-служба аблвыканкаму заўважае, што прапанову аб змяненні назваў Дзмітрый Алейнікаў падтрымаў, але зрабіць гэта аднамомантна нельга. “У аблвыканкаме пастараюцца папрацаваць у гэтым накірунку”, — падсумавалі эксцэнтрычную прапанову прадстаўнікі афіцыйных уладаў.

У апошнія месяцы праўладныя актывісты і нават асобныя чыноўнікі загаварылі пра неабходнасць адмовы ад выкарыстання лацінскага алфавіту на ўказальніках і ў шыльдах. Аднак далей заяваў пакуль што справа не пайшла.

 

Штодзень

 

 

Related posts

Караткевіч — па-руску. У лістападаўскай афішы гомельскага Маладзёжнага тэатра няма беларускай мовы

Ад “заўчасна” да “ў распрацоўцы”: Случаку паабяцалі беларускамоўны сайт у сістэме “Гомсельмаша”

“Белкапуч” і бульба з цытатай Лукашэнкі: у Гомелі фудтрак прапануе “смак сапраўднай Беларусі”