Сюрпрызаў аднак чакаць не варта. Пакуль што знак задрапіраваны тканінай і закрыты плотам, але па форме нагадвае вялікі камень.
Штодзень пісаў пра нечаканыя планы гомельскіх уладаў усталяваць памятны знак да гадавіны аварыі на ЧАЭС у студзені. Пра яго грамадскасці нічога невядома, эскіз шырока не прадстаўляўся.
На нарадзе ў кіраўніка Гомеля агучылі, што вырабам займаецца ААТ “Куб Студыя Граніта” з Рэчыцы, вядомы іншымі ідэалагічнымі праектамі і звычайнымі помнікам на могілках. Аўтарам кампазіцыі будзе рэчыцкі аўтар Сяргей Раманюк. Раманюк не толькі скульптар, але праўладны актывіст і прадпрымальнік, паходзіць з Украіны і жыве ў Беларусі з 2015 года, таксама займаецца ідэалагічнымі праектамі. Новы знак з’явіцца ў скверы Ратаўнікоў на месцы закладнога камня. Кампазіцыю для ўстаноўкі павязуць з Рэчыцы.
Што ж можна сказаць цяпер па відэа падрыхтоўкі? Новы знак будзе ўсталяваны літаральна ў метры ад скульптуры ратаўніка з дзіцём на руках у скверы з такой жа назвай.
Мемарыял закрыты тканінай і плотам. Агулам гэта, найхутчэй, валун, на якім бачны металічны барэльеф з выявай Чарнобыльскай АЭС. У астатнім улады вырашылі зрабіць сюрпрыз для грамадскасці з новым памятным знакам.
Чытаць па тэме:
Мікалай Слюнькоў: партыйныя вяршыні, Чарнобыль і забыццё
Кошт ілжы. Што пісалі савецкія газеты ў першыя дні пасля Чарнобыльскай аварыі
Як Індыя прымала дзяцей з Гомельшчыны пасля катастрофы