Улады плануюць устанавіць памятны знак да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС

Новы памятны знак з’явіцца ў Гомелі да 40-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы. Пра яго грамадскасці нічога невядома, эскіз шырока не прадстаўляўся. Але на нарадзе ў кіраўніка Гомеля агучылі, што вырабам займаецца ААТ “Куб Студыя Граніта” з Рэчыцы, вядомы іншымі ідэалагічнымі праектамі і звычайнымі помнікам на могілках.

Аўтарам кампазіцыі будзе рэчыцкі аўтар Сяргей Раманюк. Раманюк не толькі скульптар, але праўладны актывіст і прадпрымальнік, паходзіць з Украіны і жыве ў Беларусі з 2015 года, таксама займаецца ідэалагічнымі праектамі. Новы знак з’явіцца ў скверы Ратаўнікоў на месцы закладнога камня. Кампазіцыю для ўстноўкі павязуць з Рэчыцы.

Як будзе выглядаць знак, ведаюць толькі чыноўнікі. Прапануецца паверыць, што “памятная кампазіцыя стане данінай павагі да мужнасці ліквідатараў”.

Штодзень

Слайдар пастоў