Дэкаратыўных белых мышак у кантэйнеры з домікам знайшла жыхарка Гомеля ў сметніцы. Цяпер яна шукае ім дом.
Фота: https://www.threads.com/@dasha_path
“Гомель, дапамажыце! Знайшла на сметніку дзвюх дэкаратыўных белых мышак. Іх выкінулі ў кантэйнеры з вадзічкай і домікам. Да каго можна звярнуцца па дапамогу? А можа, хтосьці адразу захоча падарыць ім дом?” – запыталася Д.
У каментарах кажуць, што мышкі маглі б проста замерзнуць, раяць хаця б часова забраць для сябе і звярнуцца ў фонды, якія дапамагаюць грызунам.
Паміж тым, падобныя дзеянні па беларускім заканадаўстве для гаспадароў мышак могуць кваліфікавацца як “пазбаўленне ад жывёлаў”. За гэта штрафуюць.