У Гомелі “эксперыментальна” адмянілі частку аўтобусаў да “Медгарадка”, гэта ўскладніла дарогу дадому медыкам

Пра змены напісала супрацоўніца лякарні. Яна ж нагадала, што ў “Медгарадку” цэлых пяць бальніцаў.

Ілюстрацыйнае фота

“Сказаць, што я ў шаленстве, — нічога не сказаць! Раніца сёння была нядобрай, а ўсё таму, што «Гомельаблпасажыртранс» вырашыў правесці эксперымент з маршрутамі № 25 і 25а, а дакладней — змяніць канчатковы пункт маршруту. Цяпер ён едзе не да прыпынку «Медгарадок», а да прыпынку «Сонечная»!” – напісала яна.

Медык запыталася, “як людзям пасля дзяжурстваў, якія заканчваюцца а 8.00, дабірацца дадому». «Правільна — на аленях»”, – адказала сама сабе.

Супрацоўнік дзяржперавозчыка параіў ёй дабірацца “з перасадкамі: з “Медгарадка” да “Сонечнай”, а адтуль ужо на 25-м аўтобусе”. Але як аказалася, рэйсу з “Медгарадка” да “Сонечнай” няма. Па маршрутах да “Сельмаша” таксама ёсць пытанні.

“То бок я пасля дзяжурства павінна ісці да «Сонечнай», каб з’ехаць дадому! Брава! Малайцы! Усё для людзей!” – дадала медык.

У каментарах спачуванні і непаразуменне прынятым рашэннем.

“Увогуле не разумею, чым матываваныя такія змены! Быў вельмі зручны маршрут, асабліва для медработнікаў”, – напісала Э.Т. “Для пацыентаў таксама быў зручны. Відаць, камусьці сумна жылося, і вырашылі паэксперыментаваць”, – дадала А.Н.

“Як, бл**, з Пятага мікрараёна ездзіць на працу 5/2 у Медгарадок? Гэта нейкі здзек кожную раніцу!” – дадала Ч.

Хоць і знайшліся тыя, хто параіў паболей хадзіць пешшу ў тым ліку з такім дадаткам: “А пра ўсё астатняе пытайце ў Рыгоравіча”.

“Ну што вы хочаце — новы губернатар, новыя павевы. Напэўна, загадаў правесці аптымізацыю — атрымалі аптымізацыю. Тыя, хто падпісаў гэтае новаўвядзенне, дакладна пазменна не працуюць і дакладна не ездзяць на грамадскім транспарце”, – перакананы С.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць