Навіны горада

У Гомелі чыноўнікі хваляцца нават сціплым ямачным рамонтам

Непераўзыдзены прафесіяналізм у латанні дзір на дарогах дэманструецца ў рубрыцы “Было–стала” тэлеграм-канала Уладзіміра Прывалава. Не дзіўна, што на Гомельшчыне не будуюцца дарогі добрай якасці, устойлівыя да непагадзі і зносу – тады майстры-рамонтнікі вышэйшай катэгорыі засталіся б без працы. Можна было б зрабіць гэта брэндам Гомельшчыны, напрыклад, праз арганізацыю Міжнароднага турніру, ці нават Алімпіяды, па хуткаснаму латанню дзір на дарогах.

Хацелася б бачыць больш дасягненняў камунальнай галіны ў рубрыцы “Было–стала”. Так, можна было б даваць здымкі запоўненай і пустой сметніцы, агароджы з несанкцыянаваным графіці і са свяжуткай плямай ад фарбы, травы да і пасля пакосу і г.д. Бясспрэчна, гомельцы павінны ведаць аб надзвычай высокім узроўні арганізацыі такіх прац і ганарыцца тутэйшым цывілізацыйным прагрэсам.

Штодзень