У Гомелі аднавілі гістарычную стайню, тэрміны завяршэння работ шмат разоў пераносіліся

Стайня знаходзіцца ў распараджэнні Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту, які займае тэрыторыю былога сядзібна-паркавага комплексу — фальварка Багуслаўскага. Рэканструкцыю рабілі за бюджэтныя сродкі і неаднаразова адкладалі заканчэнне работ.

Стайня з’яўляюцца аб’ектам гістарыка-культурнай каштоўнасці, падчас рамонту важна было захаваць іх гістарычны выгляд: арачныя вокны і дэкаратыўныя элементы. Але “не захаваліся схемы стайняў з інжынернымі камунікацыямі, давялося распрацоўваць праектна-каштарысную дакументацыю, што таксама паўплывала на тэрміны здачы аб’екта”. Абноўленую стайню плануюць выкарыстоўваць па прамым прызначэнні.

Штодзень

Слайдар пастоў