У дзень, калі беларусы адзначаюць гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у Гомелі прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны падзеям Стракапытаўскага мецяжу 1919 года. Як паведамляе тэлеграм-канал Уладзіміра Прывалава, у ім удзельнічалі прадстаўнікі ўладаў, сілавых структур і грамадскасці, якія ўшаноўвалі “чэкістаў-абаронцаў горада”.
Аднак фактычна гаворка ішла не столькі пра памяць, колькі пра своеасаблівае самазапалохванне. Падзеі 1919 года падаюцца як прыклад “бунту” і хаосу, які нібыта пагражае грамадству. Пры гэтым замоўчваецца ключавы факт: мяцеж быў не “народным паўстаннем”, а канфліктам унутры Чырвонай арміі, паднятым расійскімі вайскоўцамі, якія захапілі горад і абвясцілі тут так званую “Рускую народную рэспубліку”.
У выніку ў гадавіну беларускай дзяржаўнасці ўлады зноў абышлі ўвагай уласную нацыянальную гісторыю і замест гэтага выкарысталі эпізод чужой — расійскай — грамадзянскай вайны як інструмент для нагнятання страху. Гэта выглядае як спроба пераключыць увагу з БНР на зручныя для афіцыйнага наратыву сюжэты пра “бяспеку” і “пагрозы”.
Штодзень
Чытаць па тэме:
Чужая гісторыя: як расейцы 105 год таму спрабавалі стварыць сваю рэспубліку ў Гомелі – Homeldays