У гомельскім СІЗА адбыўся суіцыд: уведзеныя дадатковыя абмежаванні

У гомельскім СІЗА на вуліцы Кніжнай, дзе ўтрымліваецца вялікая колькасць “палітычных”, у тым ліку затрыманых па так званай “справе Гаюна”, верагодна, адбыўся суіцыд. Пра гэта паведамляюць крыніцы Штодня.

СІЗА на Кніжнай. Фота: tut.by

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, чалавек знаходзіўся ў адзіночнай камеры (“шыза”) і здзейсніў самагубства з выкарыстаннем уласнага адзення.

Пасля здарэння ў ізалятары былі ўведзены дадатковыя жорсткія абмежаванні і меры бяспекі, якія, паводле адміністрацыі, павінны прадухіліць падобныя выпадкі ў будучыні. Сітуацыя ў СІЗА на Кніжнай застаецца напружанай.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя