У Міністэрстве аховы здароўя адсправаздачыліся пра сітуацыю з медыцынскімі кадрамі. Па Беларусі каафіцыент сумяшчэння стаўкі медыкаў -1,25, але Гомельская вобласць сярод тых рэгіёнаў, дзе ён даходзіць да 1,3-1,37. І гэта “сярэдняя тэмпература па лякарні”, у некаторых месцах можа быць горш.
Першая намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан лічыць, што 1,25 гэта “абсалютна нармальны каафіцыент” сумяшчэння. Але нават гэты паказчык можа быць завялікім у некаторых краінах Еўропы. Пры гэтым, у Віцебскай, Мінскай, часткова Магілёўскай і Гомельскай абласцях каафіцыент даходзіць да 1,3-1,37.
Падобна што, улады для таго, каб паболей адпраўляць медыкаў у праблемныя рэгіёны ў гэтым годзе скарацілі платны набор у вну, максімальна павялічылі мэтавы, цяпер ён ёсць на ўсе факультэты.
Пахваліла гэтае рашэнне рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Назаранка: “Якасную медыцынскую адукацыю дзяржава дае магчымасць атрымаць бясплатна, за кошт павелічэння і мэтавага набору, і за кошт павелічэння колькасці бюджэтных месцаў, каб высокаматываваныя абітурыенты маглі на роўных умовах паступіць у медыцынскі ўніверсітэт”.
Улады справаздачацца, што цікаўнасць да прафесіі медыка расце, але замоўчваюць рэальныя лічбы дэфіцыту лекараў вузкага профілю, асабліва ў малых гарадах. А таксама не параўноўваюць заробкі з суседнімі краінамі, куды асабліва пасля 2020 года і рэпрэсіяў пасля яго, з’ехала шмат прафесіяналаў высокага ўзроўню.
Штодзень
Можна пачытаць па тэме:
Змянілі лаяліста на лаялістку: Улады прадставілі новага рэктара Гомельскага медуніверсітэта