Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паставіў ультыматум: ці за тыдзень будуць прыбраныя рэтранслятары, якія дапамагаюць наводзіць расейскія дроны на ўкраінскія гарады, ці іх прыбяруць УСУ. Адказу ад уладаў Беларусі пакуль няма, толькі Лукашэнка зазбіраўся ў даўгую камандзіроўку. У сваю чаргу ў сацсетках увесь гэты час ідзе бурнае абмеркаванне, што будзе 26-га, і як павінныя рэагаваць на пагрозу беларусы. “Штодзень” сабраў гэтыя настроі.
Фота: facebook.com/Serhii.Flash
Праўладны канал распаўсюдзіў “важны зварот” Лукашэнкі, у якім той абяцаў “абараніць людзей”, асабліва ў Гомельскай вобласці. Самы папулярны адказ: “Каб абараніць людзей, трэба было рэтранслятары расійскія адключыць!!!”
“Дык у чым праблема прыбраць рэтранслятары і перастаць пастаўляць паліва Крамлю?” – пытаецца А.
“У нас няма абароны ад любога агрэсара. Мы і з адным справіцца не можам”, – напісаў І. “У нас адзін агрэсар. Спявае на пару з пуцяй”, – дадаў М.Ш.
“А чаго нам, звычайным людзям, перажываць? Калі падарвалі расійскі вайсковы самалёт пад Мінскам, нам што, горш стала або было пра што перажываць?” – спытаў Е.
Х. запытаўся: “Хто яшчэ хоча, каб Зяленскі разбамбіў расійскую тэхніку ў Беларусі?… Я беларус і спадзяюся, што Зяленскі будзе паслядоўным у сваіх заявах”. Ён лічыць, што патрэбныя перамовы, замарозка канфлікта, вывад войскаў з Украіны і выплата рэпарацыяў. Яго каментатары падзяліліся.
“Няхай на вайну ідуць 178 дэпутатаў парламента, члены ўрада разам з Азаронкам і Гайдукевічам, а таксама тры сыны дыктатара. Гэта не наша вайна, мы свой ліміт на войны вычарпалі яшчэ ў 45-м”, – піша Б.
“Ёсць такое адчуванне, што Зяленскі сам хоча ўцягнуць Беларусь у вайну”, – лічыць В.К. “Давайце падумаем. Размяшчэнне войскаў РФ на нашай тэрыторыі. Лячэнне параненых байцоў у нас (цікава, іх праз РФ вязуць ці ўсё ж наўпрост да нас, з Украіны?). Дапамога РФ (тэхніка, ГЗМ). Беларусь увогуле і побач не ляжала ў гэтай вайне, так?)” – адказаў яму Р.Н.
Згадваюць пра “працяглую камандзіроўку” Лукашэнкі: “Спыніцеся! Растоў не гумовы!”
У сацсетках жартуюць над спробамі прыхільнікаў Лукашэнкі падняць хвалю салідарнасці.
“Украінцы кажуць, што ў Беларусі няма СПА, маўляў, усё вывезлі ў Расію. Таму Лукашэнка нібыта спалохаўся і з’ехаў з краіны. Давайце дакажам украінцам, што ў нас ёсць сваё СПА і мы нікога не баімся. Рабіце яго фота і дасылайце сюды! ЯМЫБацька! ЯМЫСПА”, – заклікаў Н.Т.
Жартаўлівасць гэтага звароту бачная і па самім запыце, і па профіле аўтара. Каментатары таксама смяюцца і пытаюць, ці трэба дасылаць фота з геалакцыяй і наваколлі.
Але сам “ультыматум Зяленскага” сур’ёзны, і часу для яго выканання застаецца ўсё менш. Аляаксандр Лукашэнка выехаў з Беларусі ў “працяглую камандзіроўку”, а жыхары Гомельскай вобласці так зрабіць не змогуць. Уладам мясцовым хаця б набрацца смеласці і выпусціць афіцыйныя інструкцыі, як дзейнічаць мясцовым жыхарам, калі самі ўлады не змогуць прыбраць рэтранслятары.