Навіны горада

У Гомельскім раёне камунальнікі не спраўляюцца з прыборкай снегу. Да іх падключылася сельскагаспадарчая тэхніка

Мясцовыя жыхары населеных пунктаў Гомельскага раёну скардзяцца, што снег на вуліцах не пачышчаны і немагчыма хадзіць. “Скажыце, калі пачысцяць дарогі? Сёння аўтобус з дзецьмі захрас, 5 хвілін буксаваў”, — пішуць у адным з чатаў Гомельскага раёна. Карыстальнікі ў жарт адказваюць: “Чакайце вясны”.

Чат “Гомельскі Раён” у сваю чаргу паведамляе, што дарожныя і камунальныя службы наадварот паспяхова спраўляюцца са стыхіяй, расчышчаюць дарогі і тратуары. Ім дапамагаюць сельскагаспадарчыя арганізацыі.

Фота: канал “Гомельскі раён” у вайберы

 

Паводле метэаролагаў, па Гомельскай вобласці да вечара чакаецца ўзмацненне ветру, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Паводле прагнозу ECMWF, цыклон, які ідзе з Венгрыі – Румыніі, падыдзе да паўднёвых меж Беларусі, месцамі будзе моцны снег, завіруха. Як адзначае тэлеграм-канал Nadvorie, “да раніцы снег і завіруха ахопяць усю тэрыторыю краіны. Снег будзе ісці ўвесь дзень серады. Да вечара серады ненадоўга пацяплее ў Гомельскай вобласці, дзе можа пачацца галалёдзіца”.

Штодзень