Школьны партфель не па кішэні: усё больш сем’яў патрабуюць падтрымкі

На Гомельшчыне стартавала акцыя «Збяром партфель разам». Жыхарам рэгіёна прапануецца паўдзельнічаць і дапамагчы школьнікам займець усё неабходнае. Гэтая акцыя ладзіцца ўжо не першы год. З аднаго боку яна сведчыць аб неабыякавасці беларусаў і жаданне дапамагаць іншым. Але з іншага дэманструе пагаршэнне эканамічнага становішча сямей рэгіёна.

 

Фота: belkagomel

Да навучальнага года 2025/2026 у Гомельскай вобласці плануецца сабраць звыш за 3 000 камплектаў неабходных школьніку рэчаў. Пры гэтым у першы клас пойдзе каля 14 800 дзетак. Для параўнання, у 2021 годзе было сабрана каля 1 200 партфеляў пры колькасці першакласнікаў больш за 17 000. Гэтыя лічбы не падлягаюць непасрэднаму параўнанню, бо партфелі збіраюцца не толькі для першакласнікаў. Але тэндэнцыя павелічэння колькасці сямей, што не даюць рады з набыццём усяго неабходнага для школы, відавочная.

Дзяржаўныя выданні падаюць такія лічбы трат: поўны камплект неабходнага (у тым ліку адзенне і абутак) для пачатковай і сярэдняй школы 336–1129 руб., для старэйшых класаў – 414–1386 руб. У рэчаіснасці гэтыя лічбы могуць большымі, бо стандартныя наборы не ўлічваюць індывідуальныя патрэбы і ўключаюць самую танную, сінтэтычную, вопратку. Нават поўная сям’я, дзе бацькі маюць сярэдні заробак, адчуе такія траты як істотныя. Для сем’яў дзе дзяцей забяспечвае адна асоба, пры гэтым заробак знаходзіцца ў дыяпазоне 800–1500 руб. (што для Гомельшчыны не рэдкасць), набыць усё неабходнае сапраўды будзе праблематычна.

Штодзень

Слайдар пастоў