Праблемы ў Заліп’і прызнаныя, але “людзі самі вінаватыя” 

Пасля таго як у сацсетках з’явіўся крытычны ролік пра праблемы вёскі Заліп’е (Гомельскі раён), дзяржаўныя СМІ вырашылі адказаць. Але замест абвяржэнняў — фактычна пацвердзілі: праблемы з вадой, несанкцыянаваныя звалкі на могілках і зарастанне мясцовага вадаёма — сапраўды існуюць.

“Так, вада не адпавядае нормам”

Улады прызналі, што якасць пітной вады не адпавядае стандартам, але запэўніваюць: знізілі тарыф на 25% і плануюць падключыць вёску да іншай сістэмы. Пры гэтым канкрэтныя тэрміны невядомыя — усё залежыць ад экспертызы і фінансавання.

“Могілкі ў парадку — бо людзі самі скінуліся”

Камунальнікі падкрэсліваюць, што новая агароджа на могілках у Заліп’і — гэта ініцыятыва саміх мясцовых жыхароў. Больш за тое, на суботнік у красавіку прыйшлі толькі двое чалавек — абодва дэпутаты. Смецце прыбіралі, але жыхары, па словах чыноўнікаў, зноў завалілі пляцоўкі старой мэбляй і тэхнікай.

“Вадаём зарос, але “самі вінаватыя”

Праблема з зарастаннем вадаёма таксама была прызнаная. Аднак адказнасць перакладаюць на жыхароў — маўляў, ніхто з іх не прыйшоў на суботнік. Нават чалавек, які скардзіўся, сам, нібыта, не далучыўся.

Штодзень

Слайдар пастоў