Сайт “Удобный город” https://ipetitions.by паглядзеў, як ацэньваюць працу грамадскага транспарту абласных гарадоў і Мінска мясцовыя жыхары. Гомель набраў 2,6 балаў з магчымых 5. І гэта адзін з найлепшых вынікаў.
Аўтобусны парк №6 на Яндэкс-мапах мае ажно 4 зоркі ў 5 магчымых. Але, як аказалася, больш станоўчых ацэнак атрымаў не аўтобусны парк, а сталовая. Вось некаторыя водгукі:
“Не магу сказаць пра сам АП-6, але магу сказаць, што вельмі і вельмі смачная сталовая”, “Сталовая добрая, у астатнім не ведаю”.
Пры гэтым прэтэнзіі да парка мала чым адрозніваюцца ад звычайных па краіне: “Аўтобусы ходзяць абы як. Для чаго зрабілі расклад?” Калі ўбраць водгукі, звязаныя са сталовай, то сярэдняя ацэнка апусціцца да 2,6 балаў. Для параўнання: ацэнка працы магілёўскіх транспартнікаў складае 1,1 бала, Брэст — 1,5, Мінск — 2,5.