Еўрапейская камісія падтрымала даследчы праект па драўлянай архітэктуры Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у якім удзельнічае беларускі навуковец Яўген Малікаў, вымушаны пакінуць Гомель праз палітычны пераслед, паведамляе сайт Палітэхнікі Беластоцкай.
Праект пад назвай “Драўляная архітэктурная дэкарацыя Цэнтральна-Усходняй Еўропы: спадчына, што знікае” рэалізуе Архітэктурны факультэт Беластоцкага Політэхнічнага ўніверсітэта. На яго выдзелена больш за 78 тысяч еўра ў межах праграмы EU4Belarus.

Гомельскі рэгіён здаўна вылучаецца і сваёй багатай традыцыяй драўлянага дойлідства. Мясцовыя майстры спалучылі разам шматлікія каноны і ў сваёй працы адлюстравалі разнастайныя матывы ды сэнсы, якія падаваліся ім прыгожымі ды важнымі. Так, сярод розных зааморфных выяў на ліштвах гомельскіх драўляных дамоў дагэтуль можна сустрэць не толькі кветкі, дрэвы, коняў ці птушак, але і самых сапраўдных цмокаў.
Даследаванне будзе прысвечана вывучэнню і класіфікацыі драўлянага дэкору, а таксама таму, як змяняецца традыцыйная забудова і яе асяроддзе.
“Ахова знікаючай драўлянай спадчыны — задача складаная, але гэты праект павінен павысіць эфектыўнасць яе захавання і ўзровень грамадскай свядомасці”, — адзначыў кіраўнік праекта, прафесар Барталаш Чарнецкі.
У камандзе — тры даследчыкі, і кожны адказвае за свой кірунак.

Яўген Малікаў
”Доктар Яўген Малікаў займаецца непасрэдна драўляным дэкорам. Для іншых удзельнікаў гэта працяг даследаванняў традыцыйнай архітэктуры, а для мяне — магчымасць прааналізаваць сучасную ўрбаністычную дынаміку такіх комплексаў”, — тлумачыць Чарнецкі.
Акрамя даследаванняў, каманда плануе выдаць манаграфію Малікава на польскай мове і правесці міжнародны навуковы семінар у 2027 годзе.
Праект разлічаны да верасня 2027 года і фінансуецца Еўрапейскай камісіяй праз спецыяльную праграму падтрымкі беларускіх даследчыкаў.
Хто такі Яўген Малікаў
Яўген Малікаў — гісторык і даследчык драўлянай архітэктуры, родам з Гомеля. Некалькі гадоў таму ён быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за палітычнай сітуацыі. Сёння працуе ў міжнародных навуковых праектах і займаецца даследаваннем і захаваннем драўлянай спадчыны Усходняй Еўропы.
Штодзень
Чытаць па тэме:
Драўляныя культавыя пабудовы ў свеце і ў Беларусі
Найстарэйшыя драўляныя жылыя дамы
Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
Традыцыі архітэктурнага дэкору Гомеля з Баварыі?
Ведзьмы-чараўніцы ў казацкім войску Багдана Хмяльніцкага
Таямніцы гомельскага “Зімовага саду”